У Жытоміры міліцыя затрымала маладафронтаўца Арцёма Дубскага

Супрацоўнікі Жытомірскай міліцыі ўварваліся ў кватэру, якую арандуюць фігурант “справы 14-ці” Арцём Дубскі, былы грамадзянін Беларусі Ігар Коктыш разам з жонкай Ірынай, грамадзянін Беларусі Віталь Тышчанка разам з жонкай Тацянай і грамадзянін Украіны Закшэўскі. Сяброўка Дубскага Тацяна Касінчук паведаміла Радыё Свабода, што Арцём патэлефанаваў ёй і распавёў, як у кватэру ўварваліся міліцыянты, каб шукаць наркотыкі і зброю.

Падчас ператрусу міліцыянты нічога не знайшлі. Яны прымусілі жыхароў кватэры сесці ў машыну і павезлі іх у міліцыю Каралёўскага раёну Жытоміру.

Сам Арцём Дубскі звязвае дзеянні міліцыі з актыўным удзелам затрыманых у выбарчай кампаніі, якая нядаўна праходзіла ў Жытоміры, а таксама з арганізацыяй пікетаў супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі