У Жытоміры збіраюцца перайменаваць Беларускую вуліцу
Беларускі добраахвотнік у Бахмуце / t.me/belwarriors/
У Жытоміры збіраюцца перайменаваць 5 вуліц і 16 завулкаў. У спісе прысутнічае і Беларуская вуліца. Як піша zhitomir.info, праводзіцца электроннае апытанне. Улады цікавяцца стаўленнем мясцовых жыхароў да магчымых новых назваў. Беларускую вуліцу прапануецца перайменаваць у вуліцу імя Кастуся Каліноўскага. Большасць удзельнікаў апытання, якое працягваецца, станоўча ставяцца да змены назвы — многія ведаюць пра полк Каліноўскага, які ваюе за Украіну.
Перайменаванні вуліц і плошчаў ва ўкраінскіх гарадах адбываецца падчас вайны, у якой Беларусь лічыцца суагрэсарам. Украіна вымушана ўмацоўваць мяжу з РБ, каб не дапусціць паўторнага ўварвання адтуль расійскіх войскаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.