У зімовым лесе ва Ўшацкім раёне шукалі 29-гадовага мужчыну

Некалькі гадзін шукалі ратавальнікі ды супрацоўнікі міліцыі 29-гадовага мужчыну, што заблукаў у лесе пад Ушачамі. Ён патэлефанаваў ў міліцыю пасля таго, як зразумеў, што сам дарогу знайсці не здольны. Калі яго знайшлі, малады чалавек расказаў, што выйшаў з папутнай машыны, каб у лесе справіць свае патрэбы і не здолеў вярнуцца да дарогі.

Як расказалі мясцовыя ратавальнікі, за апошнія 20 гадоў у раёне не было выпадку, каб шукаць заблукалага ў лесе чалавека даводзілася ўзімку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі