У ЗША школьнік спрабаваў застрэліцца на ўроку з пісталета
Здарэнне адбылося ў школе для хлопчыкаў у горадзе Цынцынаці ў штаце Агаё.
Як паведамляе РІА "Новости", юнак прынёс у школу пісталет і ўжо на першым уроку стрэліў сабе ў галаву. Адбылося гэта на вачах у аднакласнікаў. Параненага школьніка адвезлі ў бальніцу, лекары змагаюцца за яго жыццё.
Пра магчымыя прычыны ўчынку нічога не паведамляецца. Паліцыя, тым часам, высвятляе, адкуль хлопец узяў пісталет.
Фота — delfi.lv