У ЗША трохгадовы хлопчык страляў у сваіх бацькоў
На шчасце, інцыдэнт абышоўся без ахвяраў.
Трохгадовы хлопчык у ЗША параніў сваіх бацькоў стрэлам з пісталету, які выцягнуў з сумачкі маці. Гэта адбылося ў нумары матэля ў суботу ўдзень у горадзе Альбукерке ў штаце Нью-Мексіка.
Паводле мясцовай паліцыі, дзіця, хутчэй за ўсё, шукала ў сумцы айпод.
Куля прайшла праз мяккія тканкі тазу бацькі і трапіла ў руку маці, якая цяжарная на восьмым месяцы. Параненых даставілі ў лякарню і аказалі ім першую дапамогу. Двухгадовая сястра хлопчыка, якая знаходзілася ў тым самым пакоі, не пацярпела.
Цяпер акруговы пракурор вырашае, ці прыцягваць бацькоў да адказнасці за нядбайнасць пры захоўванні агнястрэльнай зброі. Пакуль што органы апекі забралі дзяцей.
У снежні мінулага году ў штаце Айдаха двухгадовы хлопчык забіў сваю маці стрэлам з пісталету, які таксама знайшоў у яе сумцы, інфармуе ВВС.
Фота: vg-new.ru