У ЗША ў аўторак выходзіць у абарачэнне новая 100-доларавая купюра
Новая банкнота мусіла пабачыць свет яшчэ 2 гады таму, але выхад быў адкладзены праз тэхнічныя праблемы.
Новай мерай абароны ад падробак на банкноце стане трохмерная сіняя стужка, яе малюнак будзе змяняцца пры павароце купюры. Пры гэтым яна будзе ўплеценая ў паперу, а не надрукаваная. Акрамя таго намаляваная на банкноце чарніліца будзе пры павароце ператварацца ў званочак, змяняючы пры гэтым колер.
На распрацоўку ўсіх мер бяспекі для новай банкноты спатрэбілася больш за 10 гадоў.
Як адзначае РБК, 100-доларавую банкноту найбольш часта падрабляюць за межамі ЗША, бо яна шырока распаўсюджаная.