У ЗША зафіксавалі самы буйны за 119 гадоў навагодні абвал Dow Jones

У ЗША зафіксавалі самы буйны за 119 гадоў навагодні абвал Dow Jones

У першыя чатыры дні таргоў 2016 года адбыўся абвал фондавага рынку ЗША, які называюць самым сур'ёзным навагоднім падзеннем за апошнія 119 гадоў.

За першыя чатыры дні 2016 года індэкс Dow Jones страціў 911 пунктаў, або 5%, інфармуе РБК са спасылкай на амерыканскія крыніцы. Раніцай у першы дзень таргоў, 4 студзеня, Dow Jones знізіўся на 450 пунктаў, або 2,5%. Паводле звестак агенцтва Bloomberg, самае вялікае падзенне ў першы дзень таргоў — на 6,9% — было зафіксаванаа ў 1932 годзе, у разгар Вялікай дэпрэсіі. Другое па велічыні значэнне — на 2,8% - было зафіксаванае ў 2001 годзе. Першы дзень 2016 года заняў трэцяе месца па велічыні спаду, аднак па суме чатырох дзён падзенне Dow Jones перавысіла папярэднія рэкорды.

Nasdaq з панядзелка па чацвер упаў на 6%, што стала найгоршым пачаткам студзеня з 2000 года.

Кітайскі індэкс Shanghai Composite двойчы за гэтыя дні правальваўся больш чым на 7%, пасля чаго таргі зачынялі. Пасля гэтага камісія па рэгуляванні рынку каштоўных папер Кітая прыпыніла з 8 студзеня дзеянне правіла, якое патрабуе спыняць таргі пры абвале індэксаў. На адкрыцці таргоў у пятніцу кітайскія фондавыя індэксы выраслі больш чым на 2%.

7 студзеня Народны банк Кітая абвясціў аб чарговым зніжэнні афіцыйнага курсу юаня — да 6,5646 за долар. Падзенне кітайскага рынку і патанненне юаня прывялі да спаду на еўрапейскіх пляцоўках.

Фота: mql5.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі