Уцякач з папраўчай установы спрабаваў нелегальна перайсці ў Літву

Мужчыну без дакументаў затрымалі беларускія памежнікі ў 2-х кіламетрах ад мяжы з Літвой. Высветлілася, што ён уцёк з папраўчай установы на тэрыторыі Беларусі. Як паведамляе БелаПАН, затрыманы сцвярджае, што ён - літовец, яму 44 гады. Мужчына адбываў пакаранне за ўхіленне ад утрымання дзяцей альбо аплаты выдаткаў дзяржавы на ўтрыманне дзяцей, што знаходзяцца на дзяржаўным забяспячэнні. Цяпер праводзіцца разбіральніцтва.