Удакладнілі лічбу затрыманых пратэстоўцаў у Маскве — 1373 чалавекі

Удакладнілі лічбу затрыманых пратэстоўцаў у Маскве —  1373 чалавекі

Падчас пратэстаў у Маскве 27 ліпеня затрымалі 1373 чалавекі. Такую ўдакладненую лічбу называе meduza.io. Расійскія праваабаронцы называюць гэтую лічбу рэкорднай за ўвесь час назіранняў. Сама меней 42 затрыманых —  непаўналетнія. 25 чалавек былі збітыя паліцыяй, некаторым спатрэбілася шпіталізацыя —  ёсць выпадкі з пераломамі ды іншымі траўмамі. 152 чалавекі засталіся на ноч у пастарунках і мяркуецца, што яны прабудуць там да панядзелка.

Несанкцыянаваная акцыя адбывалася на вуліцы Цвярской ля мэрыі расійскай сталіцы. Людзі пратэставалі супраць нядопуску да ўдзелу ў выбарах у Маскоўску гарадскую думу апазіцыйных кандыдатаў. Паліцыя і байцы Расгвардыі дзейнічалі жорстка, сярод затрыманых ёсць дэпутаты, палітыкі, журналісты і нават выпадковыя мінакі, што не мелі дачынення да пратэстаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі