Удар па Таганрогу: дроны і ракеты пашкодзілі аб’екты ў Растоўскай вобласці

Ідзе вайна

Ідзе вайна / t.me/ukrainian_navy

У ноч на 19 красавіка Украіна ўдарыла ракетамі і дронамі па Растоўскай вобласці Расіі, пра што паведаміў кіраўнік рэгіёну Юрый Слюсар. Паводле яго слоў, у Таганрогу ў выніку атакі пацярпелі тры чалавекі, а таксама была пашкоджана камерцыйная інфраструктура. На адной з тэрыторый узнік пажар у складскіх памяшканнях.

Расійскае выданне ASTRA паведамляе, што мэтай магло стаць прадпрыемства "Атлант Аэро", якое займаецца распрацоўкай і вытворчасцю беспілотнікаў. Украінскі Генштаб пацвердзіў удар па гэтым аб’екце, адзначыўшы, што завод выпускае ўдарна-разведвальныя БПЛА і іх кампаненты. У Ваенна-марскіх сілах Украіны ўдакладнілі, што атака па вытворчым корпусе была нанесена ракетамі "Нептун".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.