Удава Фрэнка Запы выпусціць перавыданне трох альбомаў музыкі

Кампанія ўдавы Фрэнка Запы - Zappa Family Trust - рыхтуе да перавыдання тры класічных альбомы амерыканскага музыкі. Выпуск кружэлак «We're Only in it For the Money», «Lumpy Gravy» і «Cruising with Ruben and the Jets» прымеркаваны да 40-годдзя з дня іх выхаду. Першыя два альбомы паступяць у продаж 25 лістапада ў выглядзе трохдыскавай кампіляцыі «Lumpy Money». Дарэчы, на трэцюю кружэлку складанкі ўвойдуць не кампазіцыі 1968 году, а падрабязны аповед пра запіс плыт. Але пазней плануецца выпусціць і рарытэтныя песні тых гадоў, паведамляе Lenta.ru.

Zappa Family Trust таксама збіраецца выпусціць запіс канцэрту Запы ў вядомым клубе Roxy у Лос-Анджэлесе, а таксама яго версіі твораў французскага кампазітара Эдгара Варэса. Нагадаем, што Фрэнк Запа, які запісаў больш за 60 студыйных альбомаў, памёр у снежні 1993  года ва ўзросце 52 гадоў ад рака прастаты.

Фота: www.blues.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі