Удзельнікам канферэнцыі донараў зацікавіліся падаткавікі
Падатковая інспекцыя запатрабавала ад міжнароднага сакратара "Маладога фронту" Валерыя Мацкевіча дэкларацыю аб даходах за 4 гады.
Ліст з падатковай Мацкевіч атрымаў адразу пасля вяртання з донарскай канферэнцыі "Салідарнасць з Беларуссю", якая адбылася тыдзень таму ў Варшаве.
Сёння ён пайшоў да падаткавікоў, каб падаць заяву аб працягненні тэрміна падачы дэкларацыі. Інакш падрыхтаваць справаздачныя дакументы амаль за пяцігодку яму не паспець, паведамляе "Беларускі партызан".