Удзельнікі галадоўкі выходзілі на Кастрычніцкую плошчу Мінску
Акцыя ў падтрымку экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітзняволенага Аляксандра Казуліна прайшла на Кастрычніцкай плошчы Мінску. У ёй прынялі ўдзел Сяргей і Аляксандр Скрабцы, а таксама актывістка
Аб'яднанай грамадзянскай партыі Таццяна Ваніна. Усе яны ўдзельнічаюць у
галадоўцы з патрабаваннем вызвалення Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма і
Сяргея Парсюкевіча. З сённяшняга дня распачатая эстафетная галадоўка.
Увечары ў чацвер удзельнікі акцыі выйшлі на Кастрычніцкую плошчу і разгарнулі лозунгі: "Я аб'яўляю галадоўку". Праз тры хвіліны Скрабцы і Ваніна былі вымушаныя сысці, бо гэтага запатрабавалі міліцыянты. Сяргей Скрабец заявіў, што такія акцыі будуць адбывацца штодня, інфармуе БелаПАН.