Удзельнікі конкурса “На Басовішча з Еўрарадыё!” атрымалі падарункі
Сёння ў Мінску Еўрапейскае радыё ўзнагародзіла ўдзельнікаў конкурсу “На Басовішча з Еўрарадыё!”.
Нагадаем, конкурс праходзіў у тры туры.
Напачатку ўдзельнікам неабходна было прадказаць вынікі Адборышча, а другія два туры былі звязаныя з пытаннямі па гісторыі Басовішча.
Галоўныя прызы, а гэта паездка на фестваль, атрымалі тры чалавекі. Астатнім удзельнікам конкурса Еўрарадыё падаравала дыскі гуртоў “Індра”, “Мясцовы час”, праекту “Народны альбом”, а таксама кнігі Вітаўта Мартыненкі “222 альбомы беларускага року”.
Усе, хто не здолеў забраць свой прыз сёння, могуць зрабіць гэта ў пятніцу, 6 чэрвеня, у клубе “Графіці” (завулак Калініна, 16) а 17-й гадзіне.