Удзельнікі System Of A Down прэзентуюць новы праект
Удзельнікі System Of A Down Дарон Малакіян (гітара) і Джон Далмаян
(бубны) рыхтуюцца прадставіць публіцы дэбютную працу свайго
сайд-праекту Scars On Broadway. Рэліз кружэлкі двух сістэмшчыкаў-адшчапенцаў запланаваны на 29 ліпеня. Музыканты вырашылі не напружвацца ў пошуках назвы і далі свайму альбому такую ж назву – «Scars On Broadway».
Прадзюсаваннем альбома займаліся сумесна Дарон Малакіян і Рык Лал. Гэты ж прадзюсарскі тандэм працаваў і над усімі пяццю альбомамі System Of A Down. На дыск трапяць 14 трэкаў.
«У нашай працы выразна чутныя ўплывы трэш, дэт і дум-метал», - гаворыць Дарон Малакіян. У той жа час яго напарнік Джон Далмаян сцвярджае, што саўнд дыску натхнёны творчасцю такіх выканаўцаў, як Дэвід Боўі , Брайн Іна, Ніл Янг і Roxy Music.
Апроч Малакіяна і Далмаяна, у Scars On Broadway задзейнічаныя таксама гітарыст Фрэнкі Перэз, клавішнік і перкусіст Дэвід Шеймаўн і басісты Дамінік Сіфарэлі. Канцэртны дэбют Scars On Broadway адбыўся 11 красавіка на сцэне Whisky A Go Go у Лос-Анжэлесе. Гэтым летам музыкі плануюць прадставіць свой новы праект на фэставых палях ЗША і Еўропы.
Што датычыцца System Of A Down – нагадаем, што гурт цяпер знаходзіцца ў творчым адпачынку нявызначанай працягласці. Апошнім на сёння рэлізам знакамітага калектыву з'яўляецца выпушчаны ў 2006-м годзе альбом «Hypnotize».