УЕФА не атрымлівала скаргі ад беларускіх фанаў наконт жорсткага дагляду

Прэзідэнту УЕФА Мішэлю Плаціні не паступалі скаргі ад беларускіх заўзятараў на працэдуру дагляду ў часе футбольных матчаў. Пра гэта ён заявіў сёння на прэсавай канферэнцыі ў Мінску, паведамляе БелаПАН. Спадар Плаціні адзначыў, што ў любой краіне знойдуцца незадаволеныя прапускным рэжымам на стадыёнах. Але ж лепей правесці дагляд да матчу, чым потым разграбаць наступствы, лічыць прэзідэнт УЕФА. Што тычыцца катэгорыяў “залішняга дагляду”, то гэта, на думку Мішэля Плаціні, павінны вызначаць “мясцовая паліцыя”.

26 верасня футбольныя заўзятары байкатавалі матчы чарговага тура чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе, пратэстуючы супраць жорсткага дагляду на стадыёнах. На два тыдні раней да УЕФА, ФІФА і КХЛ са скаргамі на парушэнні правоў фанаў звырнуліся актывісты “Гавары праўду!” Іх не пусцілі на стадыён “Дынама” ў Мінску на матч Беларусь—Румынія, бо маладыя людзі былі ў майках з лагатыпам кампаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі