Уга Чавес можа прыехаць у Беларусь напрыканцы гэтага тыдня
Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес у найбліжэйшы час мае намер наведаць Беларусь, паведаміў сёння амбасадар Венесуэлы Амерыка Дыяс Нуньес. Дыпламат не назваў дакладную дату візіту Чавеса, аднак звычайна венесуэльскі лідэр заязджае ў Беларусь пасля свайго візіту ў Расію. У мінулую пятніцу прэзідэнт Баліварскай рэспублікі ўзгадніў тэрміны свайго візіту ў Маскву з расійскім прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым — гэта 14 і 15 кастрычніка, паведамляе АФН.