Уга Чавес: Венесуэла набудзе ў Беларусі яшчэ 500 трактароў
Яшчэ 500 трактароў і больш за 1000 адзінак іншай тэхнікі набудзе Венесуэла ў Беларусі. Аб гэтым паведаміў прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес на сустрэчы па выніках працоўных нарадаў міжурадавай беларуска-венесуэльскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Як інфармуе тэлеканал СТВ, Венесуэла плануе таксама павялічыць закупкі беларускага сухога малака і імпартаваць збожжа. Яшчэ 200 мільёнаў долараў будуць пераведзеныя ў фонд сумеснага нафтаздабываючага прадпрыемства "Петралера Белавенесалана", беларускія нафтавікі атрымаюць дадатковыя радовішчы. У прадпрыемства ёсць перспектывы заняцца і здабычай газу.
Адзначым, што сустрэча Уга Чавеса з прадстаўнікамі беларускай дэлегацыі транслявалася ў жывым эфіры па нацыянальным тэлебачанні Венесуэлы. Чавес паказаў на мапе, дзе знаходзіцца Беларусь і адзначыў, што гэта "сэрца Еўропы".