Ухіліста асудзілі на паўтара году "хіміі"
На паўтара году пазбаўлення волі ў
папраўчай калоніі адкрытага тыпу асуджаны жыхар Ляхавічаў за ўхіленне ад
вайсковай службы. Расказвае наш карэспандэнт Алесь Літоўчык:
“Амаль год хаваўся хлопец, не з’яўляючыся
ў ваенкамат. Цяпер ён замест таго каб паўтара году правесці ў войску, правядзе
іх на хіміі.
Зрэшты ў Ляхавічы гэтай зімой прызываюць усяго 39 чалавек. Як кажа
мясцовы ваенкам, адбіраюць туды лепшых. Тым не менш, Ляхавічы не адзінае месца,
дзе не ўсе хочуць ісці служыць.
Напрыклад, у Пінску ў два папярэднія прызывы
асуджаны 29 чалавек. Адзін з іх атрымаў 3 гады пазбаўлення волі ўзмоцненага
рэжыму. Шмат каго аштрафавалі на 20—40 базавых велічынь.
А ў гэты прызыў у
пракуратуру перададзена 60 спраў на тых, хто ўхіляецца ад службы ў войску”.