Украіна атрымае ад Расіі $3 млрд

Украіна атрымае ад Расіі  $3 млрд

Расія мусіць выплаціць Украіне 3 мільярды долараў за “агульныя прэтэнзіі”. Масква і Кіеў змаглі дамовіцца і вырашыць праблемы паставак газа праз тэрыторыю Украіны, паведамляе hromadske.

Новая дамова аб транзіце расійскага газа праз Украіну заключаная на 5 гадоў. Мінімальныя гарантаваныя аб'ёмы транзіта за 2020 год — 65 млрд кубаметраў. 

Каб вырашыць "агульныя прэтэнзіі" ў газавых пытаннях Расія выплаціць грошы, а Украіна адмовіцца ад чарговай судовай позвы ў Стакгольмскі арбітраж. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі