Украіна дала палітычны прытулак дзяўчыне з Расіі, якая пакрыўдзіла Пуціна
Грамадзянка Расіі Вольга Кудрына атрымала магчымасць пражываць на тэрыторыі Украіны да таго часу, пакуль у Расіі не зменіцца палітычная сітуацыя. Раней Кудрына была асуджана ў Маскве да трох гадоў пазбаўлення волі за
тое, што яна разам з Яўгенам Лугоўскім размясціла на фасадзе
маскоўскага гатэлю "Расія" надпіс: "Путин, уйди сам!".
24-гадовую Вольгу Кудрыну пакаралі за хуліганства і наўмыснае псаванне маёмасці. Аднак яна яшчэ да вынясення прысуду ўцякла ва Украіну. На працягу года ўкраінскія ўлады разглядалі яе просьбу аб прадастаўленні прытулку і прызналі довады дзяўчыны слушнымі.
Рашэнне яе пытання было прынятае ў адносна кароткі час. Іншыя замежнікі чакаюць статусу палітычнага ўцекача больш за два гады, інфармуе ПРИМА-News.