Украіна дапаможа Беларусі будаваць АЭС

Украіна мае намер дапамагчы Беларусі ў будаўніцтве АЭС. Аб гэтым заявіў першы віцэ-прэм'ер-міністр Кабінета міністраў Украіны Аляксандр Турчынаў. 29 лютага ў Мінску адбылося пасяджэнне міжурадавай беларуска-украінскай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Са свайго боку, першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка адзначыў, што пачатак супрацоўніцтва з Украінай у гэтым напрамку ўжо пакладзены. Паводле яго слоў, у адпаведнасці з указам прэзідэнта падпісаны кантракт з кіеўскім "Энэргапраектам", у якога "вялікі досвед будаўніцтва энергаблокаў самага апошняга пакалення, так званых "тры плюс".

Па гэтым кантракце ўкраінскі бок да канца года дапаможа абраць канкрэтную пляцоўку для будаўніцтва АЭС. Па словах Сямашкі, бакі ўжо практычна вышлі на падпісанне новага кантракта — на інжынерныя паслугі і распрацоўку тэхніка-эканамічнага абгрунтавання будаўніцтва гэтай станцыі, а таксама на распрацоўку тэндэрнай дакументацыі па выбары праекціроўшчыка і генпадрадчыка.

Сямашка таксама не выключыў магчымасці частковай пастаўкі ўкраінскім бокам абсталявання для беларускай АЭС.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі