Украіна хоча стварыць агульны банк СНД
Кабінет міністраў Украіны зацікаўлены ў сумесным банку краін-удзельніц СНД з фондам у 10 мільярдаў долараў. Пра гэта заявіў прэм'ер краіны Мікалай Азараў. Таксама Азарава зацікавіла магчымасць стварэння ў СНД антыкрызіснага фонду. За яго кошт Украіна магла б атрымаць інвестыцыйныя рэсурсы, — паведамляе са спасылкай на міністра сайт "Украинская правда".