Украіна і Беларусь рыхтуюцца перайсці на разлікі ў грыўнах

Украіна і Беларусь рыхтуюцца перайсці на разлікі ў грыўнах. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Нацыянальнага банка Ўкраіны (НБУ) Аляксандр Саўчанка.  Па словах чыноўніка, цяпер складаецца дамова з Беларуссю. Менавіта нашая краіна выказала жаданне, каб разлікі адбываліся ў грыўнах. Пры гэтым Саўчанка нагадаў, што Ўкраіна па шэрагу гандлёвых аперацый з Расіяй разлічваецца расійскімі рублямі.

Дарэчы, па звестках Нацбанка Ўкраіны, доля Беларусі ў агульным аб'ёме вонкавага таваразвароту Ўкраіны па выніках першага паўгоддзя 2008 года складала 3,4% ($2,52 млрд): на экспарт прыходзілася $1,053 млрд, на імпарт - $1,467 млрд.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі