Украіна і ЕС узгаднілі ўмовы атрымання першага траншу з 1 млрд еўра
Украіна і ЕС узгаднілі ўмовы атрымання першага траншу новай макрафінансавай дапамогі. Кіеў спадзяецца агулам на 1 млрд еўра. На якіх умовах Кіеў атрымлівае гэтыя грошы, пакуль невядома. Падпісанне пагаднення можа адбыцца ў самы бліжэйшы час, інфармуе УНІАН.
Украіна атрымлівала макрафінансавую дапамогу ад Еўрасаюза з 2014 года, з часу змены ўлады, страты Крыму і пачатку канфлікту на Данбасе. Спачатку былі 1,6 млрд еўра, у 2015-м — яшчэ 1,2 млрд еўра.