Украіна і Расія абмяняліся палоннымі. Бакі перадалі па 107 вайскоўцаў

Украінскія ваеннапалонныя / Андрэй Ярмак
Украінскія ваеннапалонныя / Андрэй Ярмак

Украіна абмяняла ў Расіі 101 украінскага радавога і 6 афіцэраў, у тым ліку 74 абаронцы "Азоўсталі". Пра гэта паведаміў кіраўнік Офіса Зяленскага Андрэй Ярмак. Мінабароны Расіі ў сваю чаргу заявіла, што расійскім вайскоўцам ва ўкраінскім палоне "пагражала смяротная небяспека".

"Мы вярнулі дадому многіх параненых у баях. У прыватнасці, нам удалося абмяняць цяжкапараненых з Марыупаля, з «Азоўсталі», хлопцаў з аскепкавымі раненнямі рук і ног, агнястрэльнымі раненнямі розных частак цела. Ёсць людзі з ампутаванымі канечнасцямі і апёкамі, такія, што не адчуваюць часткі твару, з інфіцыраванымі ранамі. Таксама паранены баец у выніку выбуху ў Аленаўскай калоніі", — сказаў Ярмак.

Украина и Россия обменялись пленными. Стороны передали по 107 военнослужащих

Апошні раз Расія і Украіна абменьваліся палоннымі 17 кастрычніка. Дадому вярнуліся 108 украінскіх жанчын-вайскоўцаў і 110 расіянаў, у тым ліку 72 маракі цывільных судоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі