Украіна і Расія правялі абмен палоннымі ў фармаце 50 на 50
Дадому вярнуліся 33 украінскіх афіцэра і 17 радавых і сяржантаў
Украіна і Расія правялі чарговы абмен палоннымі ў фармаце 50 на 50. Як паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак, дадому вярнуліся 33 украінскія афіцэры і 17 радавых і сяржантаў:
"Вяртаем людзей, якія трапілі ў палон на Чарнобыльскай АЭС, а таксама абаронцаў Марыўпаля, хлопцаў з Данецкага накірунку з-пад Бахмута, а таксама Кіеўшчыны, Чарнігаўшчыны, Херсоншчыны і іншых рэгіёнаў, дзе працягваліся баі", — піша Ярмак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.