Украіна не ўпусціць назіральнікаў з Грузіі

Падчас украінскіх прэзідэнцкіх выбараў у найбліжэйшую нядзелю не будзе не толькі назіральнікаў ад ЦВК Беларусі, але і афіцыйных назіральнікаў з Грузіі. ЦВК Украіны не ўхваліла спіс з 2 тысяч асобаў, які прадставіў афіцыйны Тбілісі ў мінулую пятніцу, паведамляе оnet.pl. Паколькі час рэгістрацыі замежных назіральнікаў скончыўся, а ЦВК Украіны спіс Грузіі разгледзець не паспела, то і назіральнікаў з гэтай краіны на выбарах не будзе.

Кіраўнік камісіі Ўладзімір шапавал зазначыў, што грузіны могуць атрымаць дазвол на назіранне за другім турам выбараў 7 лютага. Агулам за ўкраінскімі выбарамі прыедуць паназіраць 3 тысячы міжнародных назіральнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі