Украіна не запрасіла на выбары назіральнікаў з ЦВК Беларусі
Прадстаўнікі Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі не паедуць назіральнікамі на прэзідэнцкія выбары ва Ўкраіну, паведаміў Еўрарадыё сакратар ЦВК Беларусі Мікалай Лазавік Паводле яго словаў, украінскі ЦВК не запрасіў калегаў з Беларусі. За выбарамі прэзідэнта Ўкраіны будуць назіраць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія паедуць у складзе дэлегацыі назіральнікаў ад СНД.
Як стала вядома Еўрарадыё, для маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў ва Ўкраіну паедзе таксама група назіральнікаў ад беларускіх праваабаронцаў у складзе 50 чалавек. Ладзіць групу назіральнікаў і ЕГУ, ад якога паедзе каля 20 чалавек.
Нагадаем, што да прэзідэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, якія прызначаныя на 17 студзеня, застаўся ўсяго тыдзень.
Фота: Радыё "Свабода"