Украіна пагражае Беларусі чарговай "цукровай вайной"

Украіна можа выключыць беларускі цукар з вольнага гандлю, калі паўторацца выпадкі замены бураковага цукру на трысняговы. Пра гэта, па звестках БелаПАН, заявіў украінскі амбасадар Раман Бязсмертны. Па яго словах, Міністэрства сельскай гаспадаркі Ўкраіны праводзіць праверку сёлетніх паставак на адпаведнасць дасягнутым дамоўленасцям.

Украінскі амбасадар адзначыў, што абмежавальныя меры - гэта санкцыі краін Сусветнага гандлёвага аб'яднання, нават калі Беларусь не ўваходзіць у гэту арганізацыю.

Нагадаем, што не так даўно Беларусь абвясціла пра намер скараціць імпарт ўкраінскага і расійскага піва. На думку Бязсмертнага, квоты на пастаўкі піва з Украіны ў Беларусь — гэта "пытанне адносін паміж украінскімі экспарцёрамі і беларускім бокам, а не ўрадамі дзвюх краін".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі