Украіна папрасіла Беларусь дапамагчы ў барацьбе з грыпам

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка звярнуўся да сусветнай грамадскасці з просьбай дапамагчы ў барацьбе з эпідэміяй грыпу ў краіне.
Напярэдадні Юшчанка накіраваў лісты лідэрам Беларусі, Расіі, Малдовы, Румыніі, Польшчы, Славакіі, Венгрыі, ЗША, а таксама генсаку НАТО і кіраўніку Еўракамісіі, паведамляе Regnum.

Нагадаем, у мінулую пятніцу Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны абвясціла пра эпідэмію высокапатагеннага грыпу.

Урад абвясціў каранцін у дзевяці абласцях на захадзе Ўкраіны і забараніў грамадскія мерапрыемствы па ўсёй краіне. Краіны ЕС ужо аказваюць дапамогу, ва Ўкраіну дастаўляюць медыкаменты і вакцыну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі