Украіна прапануе прызнаць Беларусь і Расію дзяржавамі — спонсарамі тэрарызму
Украіна прапануе прызнаць Беларусь і Расію дзяржавамі — спонсарамі тэрарызму. Адпаведны пункт ёсць у плане дзеянняў па ўзмацненні санкцый супраць РФ, які распрацавала міжнародная экспертная група Ермака-Макфала, паведамляецца на сайце прэзідэнта Украіны.
У плане змяшчаюцца рэкамендацыі для міжнароднай дэмакратычнай супольнасці наконт далейшых эканамічных санкцый, каб прымусціь кіраўніцтва РФ хутчэй спыніць вайну ва Украіне і максімальна павялічыць цану агрэсіі для Расіі.
Сярод ключавых напрамкаў санкцыйнай палітыкі называюцца:
— прызнанне Беларусі і Расіі дзяржавамі — спонсарамі тэрарызму;
— поўная забарона экспарту расійскіх энерганосьбітаў;
— пашырэнне санкцый супраць фінансавага сектара Беларусі і Расіі;
— узмацненне транспартных і страхавых санкцый;
— пашырэнне і ўзмацненне гандлёвых эмбарга і персанальных санкцый.
Каментуючы гэты дакумент, кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак заявіў: "Нам патрэбная хуткая рэалізацыя ўсіх закладзеных прапаноў і старанная ацэнка іх эфектыўнасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.