Украіна прыспешвае Беларусь, каб найхутчэй аформіць дзяржаўную мяжу
Украіна прыспешвае Беларусь, каб найхутчэй аформіць дзяржаўную мяжу. Пра гэта ішла гаворка на сённяшняй сустрэчы ў Кіеве старшыні Дзяржаўнай
памежнай службы Украіны Мікалая Літвіна і яго беларускага калегі Ігара
Рачкоўскага.
Украінскі бок заявіў, што ратыфікацыя беларускім парламентам дамовы пра дзяржаўную мяжу будзе садзейнічаць паляпшэнню крымінагеннай сітуацыі на памежжы.
Кіраўнікі памежных ведамстваў не выключаюць, што з далучэннем суседніх краінаў да Шэнгенскай зоны плынь пасажыраў праз украінска-беларускую мяжу можа павялічыцца. І да гэтага, на іх думку, трэба рыхтавацца ўжо сёння, паведамляе сайт glavred.info.