Украіна вярнула дадому 45 абаронцаў “Азоўсталі”

Адзін з іх ужо ў другі раз паварачаецца з расійскага палону жывым / t.me/ermaka2022
Адзін з іх ужо ў другі раз паварачаецца з расійскага палону жывым / t.me/ermaka2022

Украіна змагла вярнуць з расійскага палону 45 сваіх ваяроў — мужчын і жанчын, паведаміў глава Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

Усе байцы, што вярнуліся ва Украіну падчас гэтага абмену палоннымі — абаронцы “Азоўсталі”.

У некаторых з тых, хто вярнуўся дадому, вельмі натхняльныя гісторыі. Сярод іх ёсць пара, якія пабралася шлюбам падчас абароны Марыупаля на “Азоўсталі”.

А адзін з ваяроў трапіў у палон і правёў там 2,5 гады яшчэ да пачатку расійскай агрэсіі ў 2022 годзе. Калі ён патрапіў пад абмен палоннымі і вярнуўся ва Украіну, тут жа зноў пайшоў у падпадзел. Другі раз ён трапіў у палон у час абароны Марыупаля на “Азоўсталі”.

“Украінцы — наша самая вялікая каштоўнасць. Мы шчаслівыя, што вы дома”, — падкрэсліў Ярмак, каментуючы вызваленне ўкраінскіх вайскоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі