Украіна збіраецца адмовіцца ад імпарту беларускага цукру
Урад Украіны разглядае пытанне аб увядзенні квот на імпарт цукру з Беларусі.
Як паведамляе “Коммерсантъ-Украіна”, падрыхтаванае Мінэканомікі рашэнне можа быць прынята ўжо да канца года.
Удзельнікі рынка ўхваляюць такія меры, абвінавачваючы Беларусь у пастаўках трысняговага цукру пад выглядам бураковага.
Паводле звестак украінскага боку, за студзень-ліпень гэтага года ва Ўкраіну з Беларусі было ўвезена 30 мільёнаў 177 тысяч тон цукры (95% усяго імпарту цукру ва Ўкраіну) на суму 14,1 мільёнаў долараў. Гэта ў дзесяць разоў перавышае леташнія паказчыкі.