Украінца асудзілі за кантрабанду старадруку ў Беларусь
Суд прызнаў яго вінаватым у спробе вывезці за мяжу культурную каштоўнасць.
У красавіку гэтага года на ўкраінска-беларускай мяжы ў Ровенскай вобласці супрацоўнікі ўкраінскіх спецслужбаў затрымалі 41-гадовага непрацоўнага ўкраінца. Ён пешшу накіроўваўся ў Беларусь.
Падчас асабістага дагляду затрыманага праваахоўнікі выявілі ў яго дарожнай сумцы, якая была абсталявана падвойным дном, рэдкую кнігу 18 стагоддзя. Па словах затрыманага, ён атрымаў рарытэт у спадчыну ад свайго дзеда і вырашыў прадаць яго за мяжой.
Па заключэнні экспертызы кніга, была прызнана культурнай каштоўнасцю.
Суд прызначыў зламысніку пакаранне ў выглядзе 3,5 гадоў пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам 1,5 года і вынес рашэнне аб канфіскацыі кнігі ў прыбытак дзяржавы, паведамляюць украінскія СМІ