Украінцаў, пацярпелых у ДТЗ пад Оршай, вывезуць на ваенным самалёце

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на прэс-службу Мінабароны Украіны.



Нагадаем, у аўтааварыю 28 ліпеня трапілі аўтамабіль Opel Omega з расійскімі нумарамі і мікрааўтобус Mercedes Sprinter з украінскімі рэгістрацыйнымі знакамі. Паводле папярэдняй інфармацыі, Opel выехаў на сустрэчную паласу і ў лоб сутыкнуўся з мікрааўтобусам.



У аварыі загінулі дзевяць чалавек — чатыры з Узбекістана, адзін — з Азербайджана і яшчэ чатыры — з Украіны. Дзевяць украінцаў шпіталізаваныя. Стан здароўя іх кваліфікаваўся як цяжкі.



Фота — thekievtimes.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі