Украінцы злавілі беларуску, якая везла 200 тысяч долараў
Жанчына была затрыманая ў пасажырскім цягніку “Кіеў — Мінск”.
Супрацоўнікі Чарнігаўскай мытні выявілі і канфіскавалі каля 200 тысяч долараў. Гэта рэкордная сума, якую ў апошнія гады канфіскоўвалі мытнікі Чарнігаўшчыны.
Праверка цягніка ажыццяўлялася ў чыгуначным пункце пропуску "Гарнастаеўка". Грошы грамадзянка Беларусі спрабавала правезці ў валізцы пад асабістымі рэчамі і падшыўкаю. Чатыры пакеты па 50 тысяч долараў у кожным былі прылепленыя да дна скотчам, паведамляюць украінскія СМІ.
Валюта канфіскавана і перададзена ў касу Чарнігаўскай мытні. Пакаранне для парушальніцы мытных правілаў вызначыць суд.