Украіне ізноў прапануюць далучыцца да Мытнага саюза

Краіны-ўдзельніцы ЕўрАзЭС хацелі б бачыць Украіну ў Мытным саюзе. Пра гэта заяўляе Аляксандр Лукашэнка — гаспадар саміту СНД, які пройдзе 24-25 кастрычніка ў Мінску.

“Сёння ў нас задача няпростая — праз пару дзён адбудзецца буйное мерапрыемства, пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, а напярэдадні — эканамічны форум Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, дзе будуць абмяркоўвацца прынцыповыя пытанні. Магчыма, гэта той шлях, па якім пойдуць і іншыя дзяржавы СНД. Мы прапануем гэта былым савецкім рэспублікам, асабліва Украіне”, — падкрэслівае Аляксандр Лукашэнка.

У прыватнасці, Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет на пасяджэнні ў Мінску 24 кастрычніка разгледзіць пытанне аб далучэнні да Мытнага саюза Кіргізіі і Арменіі.

А вось з Украінай усё складаней. Як раней паведамлялі “Комментарии”, раней прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў заявіў, што яна вывучае інтэграцыю ў Мытны саюз, але пакуль не гатовая агучыць сваё канкрэтнае меркаванне з гэтай нагоды.

Фота: gazeta.zn.ua.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі