Украінец на матацыкле вёз у Беларусь кантрабандныя будматэрыялы

Пра магчымае парушэнне мяжы украінскім памежнікам паведамілі мясцовыя жыхары. У выніку пагранічны нарад з дапамогай прыбору начнога бачання заўважыў невядомага на матацыкле з каляскай. Мужчына спыніўся ў 50 метрах ад мяжы і пачаў разгружаць транспарт.



Як высветлілася, сярод ночы на матацыкле “Іж-Планета-5” без нумарных знакаў і дакументаў парушальнік вырашыў пераправіць у Беларусь 3 скрыні алкагольных напояў і 8 скрыняў будаўнічых матэрыялаў.



Мужчына быў затрыманы, а матэрыялы справы перадалі ў мытню. Матацыкл быў канфіскаваны як сродак незаконнага перамяшчэння тавараў, паведамляюць украінскія СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі