Украінска-расійскія перамовы скончыліся, будзе трэці раўнд

Украінска-расійскія перамовы скончыліся, будзе трэці раўнд

Украінска-расійскія перамовы, якія праходзілі 3 сакавіка ў Беларусі, скончыліся. "Украінская дэлегацыя не атрымала вынікаў, на якія разлічвала, і працягне дыялог у трэцім раўндзе перамоваў", заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк. Відаць, ён мае пытанні неадкладнага спынення агню і аб'яўлення перамір'я, пра якія згадваў перад пачаткам перамоваў.

Па словах Падаляка, дасягнута дамоўленасць толькі па шэрагу гуманітарных пытанняў. Напрыклад, пра магчымасці спынення агню для арганізацыі гуманітарных калідораў — для дастаўкі прадуктаў, медыкаментаў альбо для вывазу людзей з гарадоў, у якіх ідуць баі ці якія абстрэльваюцца, ці знаходзяцца ў акружэнні.

Расійскі бок заявіў пра "істотны прагрэс".

Першы раўнд перамоваў прайшоў 28 лютага ў Гомельскай вобласці Беларусі. Трэці раўнд чакаецца ў пачатку наступнага тыдня, таксама ў нашай краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі