Украінскае войска вызвалілі ад чысткі бульбы

Да канца года ва ўкраінскім войску будзе скасаваны нарад па кухні. Аб гэтым заявіў міністр абароны Анатоль Грыцэнка. Ён адзначыў, што ўкраінскае войска поўнасцю пяройдзе на новую сістэму харчавання. Міністр мяркуе, што абавязковыя працы на кухні дагэтуль адцягвалі салдат ад "іх асноўных задач — стрэльбаў і палігонаў".

Грыцэнка ўжо дазволіў вайскоўцам заключаць дамовы з камерцыйнымі структурамі, якія будуць арганізоўваць увесь комплекс харчавання салдата. Плаціць за гэтыя паслугі Міністэрства абароны гатовае з уласных грошай.

УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі