Украінская дэпутатка тры разы спрабавала пераплыць мяжу з Румыніяй
Украінская дэпутатка затрыманая памежнікамі падчас спробы пераплыць мяжу з Румыніяй праз раку Дунай. Жанчына з'яўляецца дэпутатам Ізмаілскага гарсавета і ўжо тры разы спрабавала парушыць дзяржаўную мяжу. На гэты раз ёй удалося адплыць ад берага 50 метраў.
За падобныя правапарушэнні дэпутатку ўжо затрымлівалі 6 і 9 чэрвеня. За другую спробу пераплысці дзяржаўную мяжу яе аштрафавалі. Цяпер жа жанчына правядзе 15 сутак за кратамі.
Як паведамляе УНІАН, падчас кожнага затрымання яна заяўляе, што будзе працягваць спробы патрапіць у Румынію такім чынам. Пра матывы яе такіх паводзінаў, нічога не паведамляецца.