Украінская платформа Lemon адмовілася супрацоўнічаць з беларусамі

Украінская платформа Lemon адмовілася супрацоўнічаць з беларусамі

Украінская фрыланс-платформа Lemon адмовілася супрацоўнічаць з беларусамі. Пра гэта беларускі айцішнік даведаўся, калі падаў туды заяўку, піша devby.io.

Прычынай такога рашэння назвалі вайну, якую Расія развязала успраць Украіны ў лютым 2022 года.

"Дзякуй за заяўку. З лютага 2022 года і пачатку вайны ва Украіне наша кампанія не працуе з беларускімі айцішнікамі і кліентамі", — адказалі беларусу.

Як вядома, расійскія войскі ўварваліся ва Украіну ў тым ліку і з тэрыторыі Беларусі. Таксама з тэрыторыі Беларусі перыядычна вядзецца абстрэл Украіны.

Платформа Lemon дапамагае амерыканскім стартапам знаходзіць ІТ-фрылансераў ва Усходняй Еўропе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі