Украінская разведка: Пуцін спрабуе ўцягнуць Лукашэнку ў адкрытую вайну
Планы Пуціна і Лукашэнкі на беларускую армію разыходзяцца / Міністэрства абароны
Пуцін з усіх сіл імкнецца ўцягнуць Лукашэнку ў адкрытую вайну супраць Украіны. Лукашэнка гатовы аддаць любыя рэсурсы, каб дапамагчы войскам Расіі, але не дапусціць прамога удзелу беларускага войска ў вайне. Пра гэта распавёў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі.
— Мы бачым мерапрыемствы, якія праводзяцца Расіяй для таго, каб прымусіць кіраўніцтва Беларусі ўступіць у адкрытую вайну. Пастаянна праводзяцца сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі, дзе абмяркоўваецца гэтае пытанне і Пуцін спрабуе схіліць Лукашэнку да гэтага рашэння.
Як доўга Лукашэнка атрымаецца пазбягаць прамога ўдзелу ў вайне прадказаць немагчыма, адзначае Скібіцкі.
— Наколькі доўга будзе такая сітуацыя гэта будзе залежаць ад таго, як будуць развівацца падзеі на фронце і наогул, як будуць развівацца падзеі ў вайне Расіі супраць нашай дзяржавы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.