Украінскі алігарх збіраецца судзіцца з Расіяй з-за знішчаных прадпрыемстваў
Украінскі алігарх Рынат Ахметаў збіраецца судзіцца з Расіяй з-за знішчаных яго прадпрыемстваў на Данбасе. Ён ацэньвае страты пасля расійскай агрэсіі толькі ў Марыупалі (металургічны камбінат і "Азоўсталь") на суму да 20 млрд долараў.
А яшчэ Ахметаў згадвае коксахімічны завод у Аўдзееўцы, іншыя аб'екты прамысловай інфраструктуры і зялёнай энергетыкі. Яны часткова ці цалкам знішчаны. "Капіталізацыя гэтых аб'ектаў да пачатку вайны складала дзясяткі мільярдаў долараў, — кажа алігарх. — Адназначна мы выставім іскі да Расіі і будзем дамагацца кампенсацыі ўсіх страт і страчнага бізнесу".
Іскі будуць падавацца і ў міжнародныя суды. Падлікі яшчэ ідуць, піша hromadske.ua.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.