Украінскі парламент пагадзіўся на датэрміновыя выбары

У панядзелак,30 красавіка, дэпутаты ўкраінскай Вярхоўнай Рады прынялі пастанову аб неабходнасці не пазней за 9 снежня 2007 года правесці адначасова парламенцкія і прэзідэнцкія выбары. У падтрымку гэтай пастановы выказаліся 234 дэпутаты, пры 226 неабходных.

У праекце пастановы прадугледжвалася прыняцце неабходных мер па забеспячэнні фінансавання выбараў прэзідэнта і парламента "у аб'ёмах і парадку, вызначаных законам".

Дадзенай пастановай парламент аддаў цэнтрвыбаркаму краіны распараджэнне аб правядзенні "своечасовай падрыхтоўкі да правядзення выбараў".

РИА Новости

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі