Украінскі суд арыштаваў чыгуначныя вагоны з Расіі і Беларусі на $11 млн
Чыгуначныя вагоны арыштаваны ва Украіне
Падчас дасудовага расследавання паліцыя Украіны знайшла маёмасць васьмі расійскіх і двух беларускіх прадпрыемстваў. А менавіта — 390 вагонаў.
Чыгуначныя саставы арыштавалі ў рамках справы аб фінансаванні дзеянняў, накіраваных на звяржэнне канстытуцыйнага ладу або захоп улады. Кошт маёмасці складае каля 400 млн грыўняў (каля $ 11 млн).
Гэта не першы і не другі выпадак арышту маёмасці беларускіх прадпрыемстваў. Лік ужо ідзе на сотні мільёнаў долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.