Украінскі забойца-педафіл выявіўся экс-міліцыянтам з Беларусі

Іх целы знайшлі праз тры тыдні на сметніку. Абвінавачанне ў забойстве дзяўчынак выставілі 54-гадоваму Мікалаю Хаткевічу, былому супрацоўніку расійскай міліцыі і ўраджэнцу Беларусі, паведамляюць украінскія СМІ.



Таксама Хаткевіча вінавацяць у распусных дзеяннях у дачыненні да малалетніх дзяўчынак ад 10 да 15 гадоў. Мужчына паставіў педафілію ў сябе дома на канвеер. За "сеанс" ён плаціў дзяўчынкам 100 грыўняў (каля 15 долараў), а калі з вычварэнствам — 130. Бывалі дома ў педафіла і забітыя дзяўчынкі. У дзень забойства яны захацелі атрымаць большую аплату — 350 грыўняў. За гэтыя грошы дзяўчынкі хацелі купіць мабільны тэлефон. Канфлікт перарос у сварку. Паколькі Хаткевіч ў гэты час быў у запоі, то быў вельмі агрэсіўным. У выніку ён схапіў кухонны нож і забіў дзяўчынак.



У канцы 2012 года справа была перададзеная ў суд. Але прайшло толькі адно судовае пасяджэнне, бо ў следчым ізалятары ў Хаткевіча было два інсульты. У лютым 2013 года слуханні прыпынілі. Зараз падсудны ляжыць у псіхлякарні пад аховай, не ўстае і не размаўляе (хоць, кажуць лекары, усё разумее).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі