Украінскіх фанатаў не пускаюць у Беларусь? (фота)
У сацсетках з’явіліся фотаздымкі фанацкіх пашпартоў з адпаведнымі беларускімі штампамі.
Футбольны матч паміж нацыянальнымі зборнымі Украіны і Беларусі адбудзецца 9 кастрычніка на “Барысаў-Арэне”. У сувязі з гэтым у Беларусь пачынаюць прыязджаць футбольныя фанаты з паўднёвай суседкі.
Днём 8 кастрычніка ў сацсетках пачалі з’яўляцца паведамленні аб тым, што беларускія памежнікі не пускаюць украінскіх фанатаў у Беларусь. Разварочваюць украінцаў на мяжы пасля таго, як яны прызнаюцца, што едуць на футбол. Фота пашпартоў з такімі штампамі апублікаваныя ў сацсетцы “Вконтакте”.